Перайсці да зместу

Тор: Рагнарок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тор: РагнарокM:
англ.: Thor: Ragnarok[1]
Постар фільма
Жанр супергеройскі фільм, навукова-фантастычны фільм[d], фэнтэзійны фільм, баявік, прыгодніцкі фільм і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d][1] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Працягласць 130 хв.[14]
Бюджэт 180 000 000 $[15]
Зборы 853 977 126 $[15] і 315 058 289 $[16]
Краіна
Мова англійская
Год 3 лістапада 2017[2], 27 кастрычніка 2017, 26 кастрычніка 2017, 31 кастрычніка 2017[3], 2 лістапада 2017[4], 27 кастрычніка 2017, 25 кастрычніка 2017, 1 лістапада 2017[5] і 2017
Папярэдні фільм Тор 2: Царства цемры
(у тэтралогіі пра Тора)
Чалавек-павук: Вяртанне дадому
(у храналогіі КСМ)
Наступны фільм Тор: Каханне і гром
(у тэтралогіі пра Тора)
Чорная Пантэра
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 3501632
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Тор: Рагнарок» (англ.: Thor: Ragnarok) — амерыканскі мастацкі фільм 2017 года з элементамі роўд- і бадзі-муві рэжысёра Тайка Вайціці, зняты па коміксах Стэна Лі, Джэка Кёрбі і Лары Лібера. З’яўляецца сіквелам карцін 2011 і 2013 года, а таксама сямнаццатым фільмам кінематаграфічнага сусвету Marvel. Галоўныя ролі сыгралі Крыс Хемсварт, Том Хідлстан, Кейт Бланшэт, Тэса Томпсан і Марк РуфалаПерайсці да раздзела «#Каманда». Дзеянне карціны разгортваецца праз чатыры гады пасля падзей, якія адбыліся ў фільме «Тор 2: Царства цемры», і праз два гады пасля «Мсціўцаў: Эры Альтрона». Па сюжэце Тор, які апынуўся зняволеным на іншым канцы сусвету без свайго молата, мусіць перамагчы у гладыятарскім паядынку супраць свайго старога сябра — Халка — каб паспець вярнуцца ў Асгард і спыніць бязлітасную Хелу і будучы Рагнарок, пагібель усяго існагаПерайсці да раздзела «#Сюжэт».

Прэм’ерны паказ адбыўся 10 кастрычніка 2017 года ў Лос-Анджэлесе, а таксама ў Аўстраліі 25 кастрычніка. У ЗША карціна выйшла ў пракат 3 лістапада ў фармаце 3D, IMAX і IMAX 3DПерайсці да раздзела «#Рэліз». «Тор: Рагнарок» заслужыў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў і часта называўся лепшым фільмам у трылогіі пра Тора прычым асаблівай хвалой стала рэжысура Вайціці, акцёрскі склад, эпізоды з бойкамі, музыка і гумарПерайсці да раздзела «#Гледачовы погляд». Стужка сабрала звыш $ 671 млн у сусветным пракаце, заняўшы дзясятае месца ў спісе самых касавых карцін 2017 годаПерайсці да раздзела «#Касавыя зборы».

Праз два гады пасля бітвы пры Заковіі[заўв 1] Тор беспаспяхова шукаў Камяні бясконцасці і ў наш час зняволены ў турме вогненага дэмана Суртура  (англ.). Дэман распавядае, што бацька Тора Одзін больш не знаходзіцца ў Асгардзе, і што царства хутка будзе знішчана ў напрарочаным Рагнароку, як толькі Суртур аб’яднае сваю карону з Вечным агнём. Тор перамагае Суртура і забірае яго карону, верачы, што Рагнарок не надыдзе.

Тор вяртаецца ў Асгард, каб знайсці свайго прыёмнага брата Локі, які выдае сябе за Одзіна. Тор вымушае брата дапамагчы яму знайсці іх бацьку, і з інструкцыямі ад Стывена Стрэнджа на Зямлі яны знаходзяць Одзіна ў Нарвегіі. Одзін тлумачыць, што ён памірае, і што смерць дазволіць яго першанароджанай дачцэ Хеле вырвацца з турмы, у якой яна была даўно запячатана. Хела была лідарам армій Асгарда і заваявала дзевяць светаў з Одзінам, але была кінута ў турму і выкраслена з гісторыі пасля таго, як яе амбіцыі сталі занадта вялікімі. Одзін памірае, і з’яўляецца Хела. Яна знішчае молат Тора М’ёльнір, і калі Тор і Локі спрабуюць бегчы праз мост Біўрэст, багіня смерці пераследвае і выцясняе іх у космас, каб яны там памерлі. Хела прыбывае ў Асгард, знішчае армію, якая не падпарадкавалася ёй, уваскрашае старажытных мерцвякоў, якія калісьці ваявалі з ёй, і прызначае прыгнечанага асгардца Скурджа сваім катам. Яна плануе выкарыстоўваць Біўрэст для пашырэння імперыі Асгарда, але Хеймдаль выкрадае меч, які кіруе мостам, і хаваецца з астатнімі грамадзянамі Асгарда.

Тор зваліўся на Сакаар, смеццевую планету, акружаную чарвяточынамі. Ён захоплены наймітам пад назвай «Забіяка 142» і прыняты ў якасці гладыятара для кіраўніка планеты, Грандмайстра, якога Локі ўжо ашукаў. Тор пазнае ў 142-й адну з Валькірый, легендарнага атрада дзяўчын-байцоў, якія былі забіты, абараняючы Асгард ад Хелы даўным даўно. Тор вымушаны прыняць удзел у бітве чэмпіёнаў Грандмайстра, сутыкнуўшыся са сваім старым сябрам Халкам. Тор амаль перамагае Халка, але Грандмайстар махлюе, каб забяспечыць перамогу Халка. Па-ранейшаму заняволены, Тор спрабуе пераканаць Халка і 142-ю дапамагчы выратаваць Асгард, але ніхто не хоча. Неўзабаве яму ўдаецца збегчы з палаца і знайсці Квінджэт, які прывёў Халка ў Сакаар. Халк ідзе за Торам у Квінджэт, дзе запіс Наташы Раманаф ператварае Халка назад у Бруса Бэнера ўпершыню пасля Заковіі.

Грандмайстар загадвае 142-й і Локі знайсці Тора і Халка, але пара пачынае бойку, і Локі вымушае яе перажыць смерць свайго таварыша Валькірыі ад рук Хелы; яна вырашае дапамагчы Тору, узяўшы Локі ў палон, каб даказаць сваю зычлівасць. Не жадаючы адставаць, Локі дае групе магчымасць выкрасці адзін з караблёў Грандмайстра. Затым яны вызваляюць астатніх гладыятараў, якія на чале з Коргам і Мікам падымаць бунт. Локі спрабуе здрадзіць свайму брату, каб атрымаць узнагароду ад Грандмайстра, але Тор чакае гэтага і пакідае яго на Сакаары. Гладыятары неўзабаве знаходзяць Локі. Тор, Бэнер і 142-я бягуць праз чарвяточыну ў Асгард, дзе армія Хелы атакуе жыхароў Асгарда і Хеймдаля. Бэнер ізноў становіцца Халкам і б’ецца з Фенрырам і ўваскрэшанымі воінамі разам з 142-й, а Тор уступае ў сутычку з Хелай. Локі і гладыятары прыбываюць для аказання дапамогі, і грамадзяне садзяцца на свой вялікі карабель; Скурдж раскайваецца і ахвяруе сабой, каб дазволіць ім бегчы. Тор ваюе з Хелай і губляе вока, пасля чаго ў яго ўзнікае бачанне Одзіна, якое дапамагае яму зразумець, што толькі Рагнарок можа перамагчы Хелу. Ён, 142-я і Халк адцягваюць увагу Хелы, а Локі знаходзіць карону Суртура і змяшчае яе ў вечны агонь. Суртур адраджаецца, знішчае Асгард, і, відаць, Хелу разам з ім.

Тор і астатнія збягаюць на карабель Грандмайстра з астатнімі грамадзянамі Асгарда, дзе Тор названы каралём і вырашае аднавіць Асгард на Зямлі. У першай сцэне пасля тытраў судна натыкнулася на вялікі касмічны карабель[заўв 2]. У другой сцэне Грандмайстар сустракае групу сваіх былых падданых, якія ўсё яшчэ бунтуюць.

Здымачная група[19]
  • Падбор акцёраў: Сара Хэйлі Фін
  • Падбор музыкі: Дэйв Джордан
  • Супервайзер візуальных выяў: Эндзі Парк  (англ.)
  • Супервайзер візуальных эфектаў: Джэйк Морысан
  • Мастак па касцюмах: Маес С. Рубеа
  • Мантаж: Джоэль Негрон, Зенэ Бэйкер  (англ.)
  • Мастакі-пастаноўшчыкі: Дэн Хенна  (англ.), Ра Вінсент
Акцёр Роля
Крыс Хемсварт Тор Тор
Том Хідлстан Локі Локі
Кейт Бланшэт Хела Хела
Ідрыс Эльба Хеймдаль Хеймдаль
Джэф Голдблюм Грандмайстар Грандмайстар
Тэса Томпсан Валькірыя  (англ.) Валькірыя  (англ.)
Карл Урбан Скурдж  (англ.) Скурдж  (англ.)
Марк Руфала Брус Бэнер / Халк доктар Брус Бэнер / Халк
Энтані Хопкінс Одзін Одзін
Таданобу Асана Хогун  (англ.) Хогун  (англ.)
Рэй Стывенсан[19] Вольштаг  (англ.) Вольштаг  (англ.)
Закары Лівай[19] Фандрал  (англ.) Фандрал  (англ.)
Бенедыкт Камбербэтч Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж
Тайка Вайціці Корг  (англ.) / Суртур  (англ.) Корг  (англ.) / Суртур  (англ.) (захоп руху)
Клэнсі Браўн Суртур Суртур (голас)
Рэйчэл Хаус Тапаз  (англ.) Тапаз  (англ.)
Стэн Лі[20] цырульнік на Сакаары (камеа)
Сэм Ніл[21] акцёр у ролі Одзіна
Люк Хемсварт[21] акцёр у ролі Тора
Мэт Дэйман[21] акцёр у ролі Локі
Акцёрскі склад: Крыс Хемсварт, Том Хідлстан, Кейт Бланшэт, Джэф Голдблюм, Тэса Томпсан, Карл Урбан і Марк Руфала
Тор: Рагнарок (Арыгінальны саўндтрэк)
англ.: Thor: Ragnarok (Original Motion Picture Soundtrack)
Саўндтрэк Марка Мазерсба  (англ.)
Дата выпуску 20 кастрычніка 2017
Жанр Музыка да фільма
Працягласць 72:52
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова песень англійская
Лэйбл

У жніўні 2016 года Марк Мазерсба  (англ.) быў запрошаны для запісу музыкі да фільма[22][23][24]. Вайціці мог бы запрасіць групу Queen папрацаваць над саўндтрэкам да фільма, калі б іх вакаліст Фрэдзі Мерк’юры быў усё яшчэ жывы[25][26]. Дадатковая музыка, прадстаўленая ў фільме, уключае «Immigrant Song» ад Led Zeppelin і «Pure Imagination» з кінакарціны «Вілі Вонка і шакаладная фабрыка». У фільме таксама выкарыстоўваюцца тэмы Патрыка Дойла і Браяна Тайлера, якія напісалі музыку да «Царства цемры» і «Эрэ Альтрона», а таксама тэма Джо Харнела «The Lonely Man» з тэлесерыяла 1978 года «Неверагодны Халк  (англ.)»[19]. Hollywood Records выпусціў саўндтрэк да фільма ў лічбавым фармаце 20 кастрычніка 2017 года, і на дысках — 10 лістапада[27].

Аўтарства ўсёй музыкі: Маркам Мазерсба  (англ.)[27].

Назва Працягласць
1. «Ragnarok Suite» 8:53
2. «Running Short on Options» 2:46
3. «Thor: Ragnarok» 1:09
4. «Weird Things Happen» 1:46
5. «Twilight of the Gods» 6:14
6. «Hela vs. Asgard» 4:30
7. «Where am I?» 1:39
8. «Grandmaster’s Chambers» 1:18
9. «The Vault» 3:47
10. «No One Escapes» 3:01
11. «Arena Fight» 3:32
12. «Where’s the Sword?» 4:33
13. «Go» 1:43
14. «What Heroes Do» 1:37
15. «Flashback» 2:59
16. «Parade» 2:20
17. «The Revolution Has Begun» 1:47
18. «Sakaar Chase» 2:12
19. «Devil’s Anus» 4:52
20. «Asgard Is a People» 4:20
21. «Where To?» 2:22
22. «Planet Sakaar» 2:14
23. «Grandmaster Jam Session» 3:16
72:52

На сайце Rotten Tomatoes рэйтынг «свежасці» фільма складае 92 % з сярэднім рэйтынгам 7.5/10 на аснове 298 водгукаў, з якіх 274 — станоўчыя, а астатнія 24 — адмоўныя. Крытычны кансэнсус сайта гаворыць: «Захапляльны, смешны і, перш за ўсё, вясёлы, „Тор: Рагнарок“ — гэта маляўнічая касмічная прыгода, якая ўстанаўлівае новы стандарт для сваёй франшызы — і астатнюю частку кінематаграфічнага сусвету Marvel»[28]. На сайце Metacritic, дзе ацэнкі выстаўляюцца на падставе сярэдняга арыфметычнага ўзважанага, сярэдні рэйтынг фільма складае 73 балы з 100 на падставе 48 водгукаў, што паказвае на добрыя водгукі[29].

Мэт Золер Сэйтц  (англ.) з сайта RogerEbert.com  (англ.) даў фільму тры з чатырох зорак, высока ацаніўшы акцёрскую ігру Хемсварта: «Калі ён запінаецца і спатыкаецца, ён трохі падобны да Кэры Гранта. І калі ён іграе больш-менш прамалінейна, ёсць сярэдняя схільнасць да яго рэакцый»[30]. Пітэр Дэбрудж з Variety сказаў: «„Тор: Рагнарок“ — лепшы з трох фільмаў пра Тора, ці, магчыма, мне так здаецца толькі таму, што ў нарэшце я і сцэнарысты сышліся на адным: фільмы пра Тора — гэта недарэчнасць», аднак высока ацаніў акцёрскую ігру Голдблюма[31]. Манола Даргіс з The New York Times назвала сюжэт стужкі банальным зараснікам бойкі, махінацый і карысных супадзенняў, дадаўшы, што Marvel мог бы стаць змрочным, смелым і суровым, але гэта не яго экранны вобраз, замест гэтага персанажа паказаны як вытрыманы жарт. Хоць яна высока ацаніла акцёрскую ігру Хемсварта як удалую і больш раскаваную ў «Рагнароку», у параўнанні з папярэднімі часткамі пра Тора, назваўшы яе сапраўдным дасягненнем Вайціці[32].

  1. Як паказана ў фільме 2015 года «Мсціўцы: Эра Альтрона»[17].
  2. Паводле слоў прадзюсара Кевіна Файгі, касмічны карабель, паказаны ў першай сцэне пасля тытраў, называецца Sanctuary II, які належыць Танасу[18]
  1. а б Thor: Ragnarok Press KitThe Walt Disney Company. — P. 1.
  2. Strom M. Marvel Studios Schedules New Release Dates for 4 Films // marvel.com — 2015. Праверана 30 мая 2016.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2017.
  4. Omelete — 2000. Праверана 23 жніўня 2017.
  5. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  6. а б в г д е ё ж з і к Strom M. Marvel Studios Confirms Stellar New Cast Members of the Highly Anticipated 'Thor: Ragnarok' // marvel.comMarvel Entertainment, 2016. Праверана 20 мая 2016.
  7. Thor: Ragnarok Press KitThe Walt Disney Company.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз Thor: Ragnarok Press KitThe Walt Disney Company. — P. I.
  9. Breznican A. Doctor Strange revelations: Secrets and Easter eggs from the new Marvel movie — 2016. Праверана 5 лістапада 2016.
  10. а б в г д е ё ж з і Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  11. Exclusive: Sam Neill confirms he's in Thor 3 // ShortList — 2016. Праверана 29 верасня 2016.
  12. Thor: Ragnarok Press KitThe Walt Disney Company. — P. 43.
  13. González U. ‘Thor: Ragnarok': Devo’s Mark Mothersbaugh to Compose Score (Exclusive) // TheWrap — 2016. Праверана 24 жніўня 2016.
  14. http://www.webcitation.org/6uBnzftdY Праверана 18 кастрычніка 2017.
  15. а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=marvel2017.htm Праверана 12 лістапада 2017.
  16. Box Office Mojo — 1999. Праверана 17 мая 2022.
  17. Strom, Marc. Thor Brings Ragnarok to the Marvel Cinematic Universe in 2017 (англ.). Marvel.com (28 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  18. Owen, Phil; Gonzalez, Umberto. 'Thor: Ragnarok': Marvel Boss Kevin Feige Explains That Mid-Credits Scene (англ.). The Wrap (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2017. Праверана November 3, 2017.
  19. а б в г Thor: Ragnarok Press Kit (англ.)(недаступная спасылка). Walt Disney Studios Motion Pictures. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  20. Japco, Sally. 'Thor: Ragnarok' Spoilers: Stan Lee Makes 'Best' Cameo In Marvel Film (англ.)(недаступная спасылка). International Business Times (11 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2017. Праверана 7 кастрычніка 2017.
  21. а б в Na, Wenlei. How Thor pulled off huge celebrity cameo (англ.). news.com.au (26 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2017. Праверана October 29, 2017.
  22. Лущинский, Юрий (2016-08-23). "«Тор: Рагнарёк» под музыку новой волны". КГ-Портал(руск.). Праверана 2017-08-19.
  23. Gonzalez, Umberto. ‘Thor: Ragnarok': Devo’s Mark Mothersbaugh to Compose Score (Exclusive) (англ.)(недаступная спасылка). TheWrap (22 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2016. Праверана 22 жніўня 2016.
  24. Gettell, Oliver. Devo's Mark Mothersbaugh to score Thor: Ragnarok (англ.)(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (22 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2016. Праверана 24 жніўня 2016.
  25. "Рэжысёр «Тора 3» лічыць Фрэдзі Мерк'юры «кампазітарам мары»". The Hollywood Reporter(руск.). 2017-08-15. Праверана 2017-08-16.
  26. Stack, Tim. Thor: Ragnarok director wishes Freddie Mercury could have scored the film (англ.). Entertainment Weekly (14 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2017. Праверана 15 жніўня 2017.
  27. а б Hollywood Records to Release ‘Thor: Ragnarok’ Soundtrack (англ.). Film Music Reporter (11 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017. Праверана October 14, 2017.
  28. Thor: Ragnarok (2017) (англ.). Rotten Tomatoes. Праверана October 19, 2017.
  29. Thor: Ragnarok reviews (англ.). Metacritic. CBS. Праверана October 19, 2017.
  30. Seitz, Matt. Thor: Ragnarok Movie Review & Film Summary (2017) (англ.). RogerEbert.com. Ebert Digital LLC (30 кастрычніка 2017). Праверана November 3, 2017.
  31. Debruge, Peter. Film Review: 'Thor: Ragnarok’ (англ.). Variety (19 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2017. Праверана October 19, 2017.
  32. Dargis, Manohla (2017-11-01). "Review: 'Thor: Ragnarok,' of Gods, Monsters and Silly Jokes". The New York Times(англ.). Архівавана з арыгінала 2 лістапада 2017. Праверана November 2, 2017.